Бязвізавы ўезд, які дазваляе ўдзельнікам II гульняў краін СНД перасякаць беларускую мяжу без афармлення візы, пачынае дзейнічаць у Беларусі з 3 ліпеня і працягнецца да 31 жніўня.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз раней казаў, што спрошчаны рэжым перасячэння мяжы будзе дзейнічаць не толькі для спартсменаў, але і для заўзятараў. Апошнім будзе неабходна даць пацвярджэнне таго, што яны наведваюць краіну з мэтай паўдзельнічаць у гульнях. Прытым пазней стала вядома, што квіткі на гульні будуць бясплатнымі. 

ІІ гульні краін СНД плануюць правесці з 4 па 14 жніўня. Акрамя спартсменаў з уласна СНД, з большасцю краін якой, за выключэннем Туркменістана, у Беларусі і так бязвізавы рэжым, у Беларусь збіраюцца прыехаць прадстаўнікі ААЭ, Кітая, Кубы і Егіпта. Усяго НАК Беларусі чакае ўдзел каля трох тысяч спартсменаў.

Чытайце таксама:

Паўла Латушку запрасілі паўдзельнічаць у адкрыцці ІІІ Еўрапейскіх гульняў у Кракаве. Мінулыя гульні праходзілі ў Мінску, і іх адкрываў Лукашэнка

Беларускіх цяжкаатлетаў дапусцілі да спаборніцтваў. Але выключна ў форме аднаго колеру 

Лукашэнкаўскі «бязвіз» узяў чарговую вышыню — больш за паўмільёна чалавек. Але гэта не ўнікальныя наведвальнікі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0