Фота: vecteezy.com

Фота: vecteezy.com

Агульны аб'ём запазычанасці насельніцтва па банкаўскіх пазыках працягвае расці ўжо на працягу дванаццаці месяцаў запар. У гэтую суму ўключаныя спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць, аўтакрэдыты і карты растэрміноўкі.

Напрыклад, запазычанасць у крэдытах на нерухомасць у маі павялічылася на 123,3 мільёна рублёў. На пачатак чэрвеня яна складала 12 мільярдаў 300,2 мільёна рублёў. Агульная запазычанасць па пазыках на нерухомасць расце ў тым ліку апошнія некалькі гадоў.

Таксама ў маі выраслі даўгі па спажывецкіх крэдытах — да 5 мільярдаў 541,6 мільёна рублёў. Гэта на 224,2 мільёна рублёў больш, чым у мінулым месяцы.

У гэтым годзе банкі зніжаюць працэнтныя стаўкі на многія віды крэдытаў. Гэта тычыцца крэдытаў, прывязаных да стаўкі рэфінансавання.

Чытайце таксама:

Крэдыты на жыллё сталі таннейшымі. Вось што цяпер прапануюць

Яшчэ адзін банк уводзіць вялізную камісію за абслугоўванне рахункаў у далярах і еўра

У Польшчы пачнуць выдаваць іпатэку пад 2% гадавых, хоць насамрэч пад 4. Скарыстацца змогуць і беларусы

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0