У адным з сюжэтаў у выпуску перадачы «Чалавек і закон» ад 30 чэрвеня параўноўваюцца баі за Марыупаль і за Бахмут. Першы горад называюць «адным з найважнейшых цэнтраў украінскай металургіі», з якога «восем гадоў мэтанакіравана рабілі магутны ўмацаваны раён разам з «Азоўсталлю», якая лічылася непрыступнай, і вельмі матываваным батальёнам «Азоў». Адзначаецца, што насельніцтва горада складала 425 тысяч чалавек.

У сюжэце пералічваюцца падраздзяленні расійскай арміі, якія ўдзельнічалі ў бітве за Марыупаль, сярод якіх няма ПВК «Вагнер». Таксама дыктар адзначае, што горад быў захоплены за 71 дзень.

А вось «не самы важны, з пункту гледжання ўсяго фронту, Арцёмаўск» з насельніцтвам 72 тысячы чалавек «вагнераўцы» захоплівалі 224 дні. На заканчэнне сюжэту, праўда, гаворыцца, што ніхто «ніякім чынам не прымяншае подзвіг» байцоў ПВК «Вагнер», «якія сумленна і самааддана змагаліся».

Пры гэтым 21 мая, на наступны дзень пасля таго, як Яўген Прыгожын абвясціў пра захоп Бахмута, на «Першым канале» «вызваленне» горада назвалі «падзеяй гістарычнага маштабу».

Чытайце таксама:

Як беларуска стала любімай спявачкай ПВК «Вагнер»

Украінскія памежнікі ацанілі, колькі «вагнераўцаў» можа размясціцца ў Беларусі. І гэта лічба вельмі значная

З'явіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі намётавага лагера, які ставіцца пад Асіповічамі. Маштабы ўражваюць

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1