Мадонна. Фота: Evan Agostini / Invision / AP, File

Мадонна. Фота: Evan Agostini / Invision / AP, File

«З ёй усё ў парадку», — сказала крыніца CNN.

Учора менеджар Мадонны Гай Асіры паведаміў у інстаграме, што ў суботу ў спявачкі развілася «сур'ёзная бактэрыяльная інфекцыя». Яе шпіталізавалі і змясцілі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі на некалькі дзён.

Мадонне, ці Луізе Вераніцы Чыконэ Рычы, цяпер 64 гады. Сваю музычную кар'еру яна пачала ў 1979 годзе як барабаншчыца ў нью-ёркскім рок-гурце Дэна Гілроя Breakfast Club, а неўзабаве перайшла да ігры на гітары і спеву.

З канца 1980-х за Мадоннай трывала замацаваўся тытул «каралевы поп-музыкі», а ў 2000 годзе яе ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самую паспяховую выканаўцу ўсіх часоў.

Чытайце таксама:

У спевака Льюіса Капальдзі на сцэне ўзніклі праблемы з голасам, але яму дапамаглі гледач

Шакіра знайшла сабе пару. І гэта зноў вядомы спартовец

Padam Padam! Кайлі Міноўг вярнулася з новым хітом, які б'е рэкорды

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0