Ігар Макараў. Фота: Wikimedia Commons

Ігар Макараў. Фота: Wikimedia Commons

Макараў, які прадаў свае газавыя актывы «Раснафты» ў 2013 годзе, цяпер мае толькі пашпарт Кіпра, які атрымаў у абмен на інвестыцыі ў 2008—2012 гадах. Апошнія гады бізнэсмен жыве на тры краіны — на Кіпры, у ЗША і на поўначы Італіі.

Паводле ацэнкі Forbes, Макараў валодае багаццем у 2,2 млрд даляраў. Кампанія «Ітэра», якую ён заснаваў у 1990-я, перапрадавала туркменскі газ. У 2013 годзе Макараў прадаў сваю долю ў ёй «Раснафце» за 2,9 млрд даляраў, атрымаўшы з іх 1,8 млрд. Сваё багацце ён пасля павялічыў за кошт інвестыцый на заходніх рынках.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя ўвялі супраць бізнэсоўца санкцыі.

Макараў — адзін з тых расійскіх бізнэсменаў, якія мелі моцныя бізнэс сувязі з рэжымам Лукашэнкі. Ягоная «Ітэра» праводзіла часта непразрыстыя аперацыі з перапродажам газпрамаўскага газу, а ў Мінску гэтая кампанія атрымлівала выгадныя пляцоўкі пад забудову.

Наколькі цесныя былі сувязі Макарава з Лукашэнкам, сведчыць хоць бы тое, што з 2005 года ён стаў ганаровым консулам Беларусі ў Маскве. Акрамя таго, ён атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі медаль Францыска Скарыны і ордэн Дружбы народаў.

Ды і пасля таго, як «Ітэра» перайшла пад кіраванне «Раснафты», а Макараў перабраўся на Захад, сувязі не зніклі.

Так, калі ў 2019 годзе Лукашэнку заўважылі з дарагім замежным роварам, ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант апраўдвалася, што гэта падарунак Макарава.

Макараў — шосты мільярдэр, які адмовіўся ад пашпарта РФ з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Да яго гэта зрабілі заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі Freedom Finance Цімур Турлоў, заснавальнік групы фондаў DST Global і былы саўладальнік Mail.Ru Group Юрый Мільнер, заснавальнік Revolut Мікалай Старонскі, заснавальнік «Тройка Дыялог» Рубен Варданян і заснавальнік «Тинькофф банка» Алег Цінькоў.

Чытайце таксама:

Расійскага мільярдэра беларускага паходжання хочуць пазбавіць швейцарскага ДНЖ

Нямецкі мільярдэр, які пяць гадоў таму знік у Альпах, знайшоўся ў Маскве

«Мне пісалі: здохні ад раку там». Мільярдэр Алег Цінькоў распавёў, як рак змяніў яго жыццё і як «гейропа» ратуе анкахворых z-патрыётаў

label.reaction.like
17
label.reaction.facepalm
2
label.reaction.smile
10
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
5