@catreadpalter

@catreadpalter

У 1967 годзе ён дэбютаваў на тэлебачанні: зняўся ў серыяле «Бегчы ад твайго жыцця». Пасля ён з'явіўся ў ТБ-праектах «Каманда А», «Анёлы Чарлі», «Каломба», «Закон Лос-Анджэлеса». Ён быў вядомы як дэтэктыў Кларк у серыяле «Дэльвекіа» (1976 — 1977).

Але больш за ўсё яго ведаюць па ролі Ісідара Штрауса ў «Тытаніку» Джэймса Кэмерана. Прататыпам персанажа быў германа-амерыканскі прадпрымальнік і саўладальнік буйной сеткі супермаркетаў. Ён і яго жонка Іда адмовіліся сядаць у шлюпку і аддалі сваё месца пакаёўцы.

У апошні раз мужа і жонкі бачылі, як яны трымаюцца за рукі на палубе. У адной са сцэн фільма паказалі, як Ісідар супакойвае Іду ў каюце судна, якое танула.

Удава выканаўчага дырэктара OceanGate Стоктана Раша, які загінуў у трагедыі з батыскафам «Тытан», — прапраўнучка Штраусаў.

Чытайце таксама:

Маці саступіла сыну месца на злашчасным батыскафе «Тытан». А зараз будзе збіраць у яго памяць кубік Рубіка

«Я нутром адчуваў кепскае» — Джэймс Кэмеран пра трагедыю батыскафа «Тытан»

Батыскаф пацярпеў крушэнне ад імплозіі. Тлумачым, што такое імплозія

Абломкі батыскафа «Тытан» знайшлі за 500 метраў ад «Тытаніка». Катастрафічныя разбурэнні

Кампанія OceanGate афіцыйна паведаміла пра гібель людзей, якія знаходзіліся ў батыскафе «Тытан»

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0