Збіты ў Варонежскай вобласці верталёт расійскай авіяцыі Ка-52. Экіпаж загінуў, паводле расійскіх ваенкараў

Збіты ў Варонежскай вобласці верталёт расійскай авіяцыі Ка-52. Экіпаж загінуў, паводле расійскіх ваенкараў

Паводле канала ваенкараў Readovka, ва ўчарашніх боесутыкненнях з ПВК «Вагнер» загінулі 15 расійскіх вайскоўцаў, у асноўным — лётчыкі.

«У момант самай сурʼёзнай эскалацыі быў збіты борт Іл-18, на якім знаходзілася не менш за 8 чалавек. Акрамя таго, сёння быў знішчаны ўдарны верталёт Ка-52 «Алігатар» — экіпаж загінуў у поўным складзе», — сцвярджае прапагандысцкі рэсурс.

Ваенныя аналітыкі Oryx сцвярджаюць, што ПВК «Вагнер» знішчыла як мінімум шэсць верталётаў, адзін самалёт і адзін УАЗ Мінабароны.

ISW піша, што сілы «Вагнера» маглі збіць да трох верталётаў радыёэлектроннай барацьбы Мі-8МТПР, адзін верталёт Мі-8, адзін верталёт Ка-52, адзін верталёт Мі-35, адзін верталёт Мі-28 і адзін транспартны самалёт, што прывяло да гібелі па меншай меры 13 пілотаў і лётчыкаў.

«Гэта адзін з самых смяротных дзён для расійскіх ПКС ад пачатку вайны ва Украіне на сённяшні дзень», — піша ISW.

Чытайце таксама:

Крымінальная справа ў дачыненні да Прыгожына будзе спыненая, ён «выедзе ў Беларусь» — Пяскоў

Кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі — яго прэс-служба

Атрады ПВК «Вагнер» пакідаюць Растоў, провады ўрачыстыя — медыя

Клас
70
Панылы сорам
6
Ха-ха
17
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
4