Beetroot leaves

Фота: Getty Images

Цукровыя, кармавыя, сталовыя

З цукровых буракоў робяць цукар, кармавымі — кормяць жывёлу. Людзі звычайна ўжываюць не цукровыя і не кармавыя, а сталовыя буракі.

Кармавыя буракі могуць важыць да 10—12 кілаграмаў, бываюць жоўтыя, белыя, чырвоныя. 

Цукровыя буракі — тэхнічная культура, вынік селекцыі, гэта сыравіна для цукровай прамысловасці. Іх караняплоды звычайна светлыя, важаць 400—500 грамаў, яны багатыя на цукар (да 23%).

Плады сталовых буракоў важаць ад 400 да 900 грамаў, могуць быць цёмна-чырвоныя, бардовыя, чырвона-фіялетавыя. Сталовыя буракі багатыя на цукар (9—16%), бялок (1,8—03%), мінеральныя солі, клятчатку, вітаміны. Спажываюцца караняплоды — вараныя, кансерваваныя, сушаныя — і бацвінне.

Чым карысны бурак?

Буракі змяшчаюць вугляводы: фруктозу, цукрозу і глюкозу, — а таксама натуральныя фарбавальнікі, пекцін, вітаміны — А, C, B, K і РР, шчаўевую і яблычную кіслоты, бялкі і мінеральныя солі: калій, кальцый, фосфар, магній і цынк. Дзякуючы такому багатаму саставу яны маюць гаючыя ўласцівасці.

Бурачны сок і бурачны сіроп вітамінізуюць і ўмацоўваюць арганізм. Іх ужываюць у часе прастудных захворванняў, асабліва пры кашлі, а таксама пры захворваннях кішэчніка, печані і пры гіпертаніі.

Буракі шчолачныя, таму іх раяць ужываць людзям, якія ядуць салодкае і мяса, каб ураўнаважыць кіслотнае асяроддзе.

Але людзі з цукровым дыябетам, нефралогіяй і рэўматызмам павінны быць асцярожныя.

Вараныя чырвоныя буракі маюць высокі глікемічны індэкс і адмоўна ўплываюць на падтрыманне належнага ўзроўню цукру ў крыві. Але дыябетыкі могуць смела ўжываць сырыя буракі ў выглядзе салатаў або сокаў.

Аксалаты, якія ёсць у бураках, могуць выклікаць з'яўленне камянёў у нырках, таму людзі, схільныя да адкладаў камянёў, павінны абмежаваць спажыванне пэўных прадуктаў, у тым ліку буракоў, шчаўя, шпінату, чаю і рэвеню.

Асцярожнасць варта праявіць і пацыентам з астэапарозам, захворваннямі печані і падстраўнікавай залозы.

Часткова пазбавіцца ад аксалатаў можна, калі кіпяціць буракі ў вадзе, бо разам са злітай вадой мы прыбіраем каля 50% шкодных рэчываў.

Ці ўсім можна бурачны сок?

Навуковыя даследаванні паказваюць, што свежы бурачны сок станоўча ўплывае на мозг, які лепш насычаецца кіслародам, што прыводзіць да больш хуткай рэакцыі і больш працяглага часу актыўнасці без пачуцця стомы. Людзі, якія займаюцца спортам, а таксама пажылыя людзі, якія рэгулярна п'юць бурачны сок, маюць добрую фізічную форму. Ужыванне бурачнага соку ўмацоўвае арганізм, таксама гэта эфектыўны сродак пры прастудзе і слабасці, напрыклад, пры грыпе.

Тым не менш кожнаму індывідуальна перад ужываннем бурачнага соку ў лячэбных мэтах лепш пракансультавацца з лекарам.

Beetroot juice

Фота: Getty Images

Onet.pl прапануе некалькі карысных рэцэптаў.

Бурачны сок з мёдам

Бурачны сок з мёдам дапаможа знізіць артэрыяльны ціск, а таксама палепшыць самаадчуванне.

Спатрэбяцца:

  • свежы бурачны сок — паўлітра,
  • мёд — паўлітра.

Гатаванне:

  1. Выцісніце сок з буракоў — абабраных і нарэзаных на больш дробныя кавалачкі. Лепш за ўсё выкарыстаць сокавыціскалку. Маладыя буракі больш сакавітыя. Для паўлітра соку спатрэбіцца 2—3 штукі.
  2. У апараны слоік уліце бурачны сок, дадайце мёд і ўсё старанна перамяшайце драўлянай лапаткай.
  3. Піце сок два тыдні за 30 хвілін да ежы — па 2 сталовыя лыжкі, 2—3 разы на дзень.

Бурачны сок з мёдам ад кашлю:

Складнікі:

  • бурачны сок,
  • мёд.

Гатаванне:

  1. Бурачны сок змяшайце з мёдам у прапорцыі 1:1. Каструлю з сумессю пастаўце ў больш вялікую з гарачай вадой.
  2. Награваем каструлю на вадзяной лазні на слабым агні, не даводзячы да кіпення, каб інгрэдыенты захавалі свае гаючыя ўласцівасці. Тэмпература сіропу не павінна перавышаць 45 градусаў па Цэльсію.
  3. Гатовы сіроп захоўваць у халадзільніку.

Сіроп з цукровых буракоў

Бурачны сок і сіроп, атрыманыя з цукровых буракоў, утрымліваюць вітаміны, мінеральныя солі, фоліевую кіслату, амінакіслату — бетанін і натуральныя фарбавальнікі — бетацыяніны, дзякуючы якім разбураюцца небяспечныя свабодныя радыкалы. Бурачная патака, ці бурачны сіроп, які ўтвараецца пры вытворчасці цукру, выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці.

Варта пакаштаваць бурачны сіроп, калі вы хочаце паменшыць колькасць цукру, што спажываеце. Бурачная патака замяняе цукар, надае салодкі смак выпечцы, напоям і ёсць выдатным дадаткам да дэсертаў або бліноў.

Натуральны сіроп з цукровых буракоў мае шмат аздараўленчых уласцівасцяў: ён дабратворна ўплывае на нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, падтрымлівае функцыю нырак, рэгулюе крывяны ціск і павышае імунітэт. Бурачны сіроп могуць спажываць дзеці, людзі, якія змагаюцца з лішняй вагой, і пажылыя людзі, якія хочуць палепшыць свой фізічны і псіхічны стан.

Складнікі:

  • цукровыя буракі — некалькі штук (з 1 бурака атрымаецца 1 шклянка сіропу),
  • вада — столькі, каб пакрыць буракі, якія варацца.

Гатаванне:

  1. Абярыце цукровыя буракі і нарэжце невялікімі кавалачкамі.
  2. Змясціце нарэзаныя буракі ў каструлю з шырокім дном і заліце дастатковай колькасцю вады, каб яна іх пакрыла.
  3. Варыце ўсё гэта на слабым агні, пакуль не атрымаецца густы сіроп.
  4. Духмяная патака пасля таго, як стане карычневай, гатовая да ўжывання.

Бурачны сіроп з мёдам ад кашлю

Бурачны сіроп — эфектыўны адхарквальны сродак, які ўжываецца пры надакучлівым кашлі і запаленні верхніх дыхальных шляхоў.

Складнікі:

  • буракі — 3 вялікія кавалкі чырвоных буракоў,
  • мёд (падзевы, ліпавы або грачаны — 3 сталовыя лыжкі).

Гатаванне:

  1. Абярыце буракі і натрыце іх на тарцы. Для гэтага варта выкарыстоўваць медыцынскія пальчаткі, іначай бурачны сок выпацкае рукі.
  2. Складзіце ўсё ў каструлю, дадайце мёд і перамяшайце.
  3. Варыце масу на слабым агні каля 20 хвілін.

Бурачны сіроп з цукрам ад кашлю

Спатрэбяцца:

  • чырвоныя буракі — 1-2 шт.,
  • цукар — 3 ст. л.

Гатаванне:

  1. Старанна памыйце буракі. Трохі зрэжце верхнюю частку.
  2. Зрабіце ў бураках вялікія адтуліны, насыпце ў паглыбленні цукар і пакіньце буракі на 1—2 гадзіны.
  3. Збярыце ў кубак сок, які з'явіўся. Захоўвайце буракі ў халадзільніку, збіраючы сок, які выдзяляецца.

Чытайце яшчэ:

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы. Пачым прадаюць?

Тры сняданкі з аўсянкі: яблычна-арэхавы, ванільна-мускатны і кунжутна-соевы

«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?