Арына Сабаленка. Кадр з серыяла «Брэйк-пойнт»

Арына Сабаленка. Кадр з серыяла «Брэйк-пойнт»

«Усе пачалі казаць: «Вы павінны адхіліць усіх гульцоў з Расіі і Беларусі». Я падумала, што ўсе глядзяць на мяне дзіўна, разумееце?

Я адчувала, што ўсе ненавідзяць мяне праз маю краіну. Пасля матчу я адкрыла Instagram, і першае, што выскачыла, было нешта накшталт «Ты, чорт вазьмі, памрэш» ці «Табе лепш памерці, зычу, каб уся твая сям'я памерла ад раку» і бла-бла-бла. Я бачыла гэтыя паведамленні і адчувала, што больш не магу з гэтым ладзіць. Гэта ўжо занадта», — сказала ў серыяле Сабаленка.

Пасля гэтых слоў Сабаленка расплакалася і пачала гаварыць са сваёй камандай па-руску, сказаўшы, што хоча перастаць гуляць у тэніс.

Раней Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) прыпыніла членства Федэрацыі тэніса Беларусі і Федэрацыі тэніса Расіі праз вайну ва Украіне. Расіяне і беларусы дапускаюцца на турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) і Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у нейтральным статусе.

6 чэрвеня Сабаленка ўпершыню заявіла, што яна супраць вайны, не падтрымлівае Лукашэнку і не хоча, каб яе краіна была ўцягнутая ў баявыя дзеянні.

Чытайце таксама:

«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні

«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Клас
6
Панылы сорам
11
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
6