Аляксандр Кабанаў. Скрыншот відэа

Аляксандр Кабанаў. Скрыншот відэа

Экс-палітвязень Кабанаў працягне працу ў «Байполе» пасля рэарганізацыі аб'яднання. Кабанаў — прэс-сакратар аб'яднання.

Блогер паведаміў «Позірку», што будзе працаваць у камандзе Мацвея Купрэйчыка, Уладзіміра Жыгара і іншых супрацоўнікаў арганізацыі, якія маюць намер аддзяліцца ад фонду «Байпол», што ўзначальвае Аляксандр Азараў.

«Я застаўся з калектывам, з якім працаваў да гэтага, — сказаў Кабанаў. — У нас была размова з хлопцамі, яны сказалі: мы хочам, каб ты супрацоўнічаў з намі і надалей. Такую дзейнасць я лічу карыснай».

Экс-палітвязень адзначыў, што яго дзейнасць у арганізацыі застанецца ранейшай: «Удзельнічаць у расследаваннях — рабіць іх публічнымі, ствараць кантэнт і гэтак далей, займацца медыйкай, інфармацыйнай падтрымкай».

Сітуацыю, што ўзнікла ў «Байполе», Кабанаў назваў непрыемнай, паколькі яна «б'е і па арганізацыі, і па дэмсілах». «Але гэта не значыць, што трэба на ўсім паставіць крыж. Цяпер неабходна працай даказаць, што мы патрэбныя і мы важныя. Рэпутацыя ствараецца не заявамі», — падсумаваў экс-палітвязень.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў «Байполе» адбыўся скандал. Аляксандр Азараў апублікаваў відэа, у якім заявіў, што «Байпол» страціў доступ да сваіх медыярэсурсаў, усе паролі засталіся ў распараджэнні былога супрацоўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, які адмовіўся прайсці паліграф, за што і быў звольнены з арганізацыі.

Пазней у тэлеграм-канале «Байпола» з'явіўся запіс, у якім абвінавачанні прагучалі ў адрас самога Аляксандра Азарава. 

Поўную храналогію канфлікту ў «Байполе» вы можаце прачытаць тут.

Чытайце таксама:

Аб'яднаны пераходны кабінет абвясціў вынікі сустрэчы Ціханоўскай з «Байполам»

Аляксандр Кабанаў расказаў пра сутычкі з Ціханоўскім, агента, які ледзь не сарваў збор подпісаў, і трэш у калоніі. Новы выпуск «Ток»

Клас
29
Панылы сорам
11
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2