Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 8 чэрвеня 2023 года. Фота Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 8 чэрвеня 2023 года. Фота Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Пуцін у цёмным касцюме, Лукашэнка ў белай кашулі з кароткім рукавом.

«У нефармальнай абстаноўцы прэзідэнты Беларусі і Расіі сёння гавораць аб важным», — падкрэслена ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Як заявіў сёння Пуцін, размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца адразу ж пасля завяршэння 7-8 ліпеня падрыхтоўкі збудаванняў для яе.

Лукашэнка ж 25 мая казаў: «Нам трэба было падрыхтаваць месцы захоўвання і іншае. Мы ўсё гэта зрабілі, таму пачалося перамяшчэнне ядзернай зброі і боепрыпасаў».

«Самае галоўнае, мы ведаем, што рабіць і ў якім кірунку рухацца», — заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

«І атрымліваецца. Дзякуй богу, атрымліваецца», — адказаў Пуцін.

«Мы думалі, будзе горш. Але пакуль трошкі лепш, чым мы думалі. І дзякуй богу. І так паціху мы адбудуем нашы адносіны. Я ўжо публічна сказаў на сходзе ў нас сакратароў Рад бяспекі: мы з Расіяй прадумаем план дзеянняў у гэтай сітуацыі. Спадзявацца на тое, што санкцыі адменяць, на яшчэ нешта, нам пра гэта нават казаць не трэба. Нам трэба арыентавацца на свае сілы і на сябе».

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13