Даніла Шабуноў. Фота з сацыяльных сетак

Даніла Шабуноў. Фота з сацыяльных сетак

Паплечнікі Навальнага таксама сцвярджаюць, што за некалькі дзён да абвяшчэння Уладзімірам Пуціным так званай частковай мабілізацыі Шабуноў з'ехаў з Расіі ў Турцыю, піша «Радыё Свабода».

У гэты момант пазашлюбны сын Шайгу нібыта заняты ўласнай музычнай кар'ерай. Як спявак ён запісвае песні на англійскай мове і здымае кліпы пад псеўданімам Sheba. Пры гэтым, па даных каманды Навальнага, на відэа з Шабуновым «накручаныя дзясяткі тысяч праглядаў», у той час як у яго ютуб-канала крыху больш за 700 падпісчыкаў, а ў яго кліпаў — больш за 250 тысяч праглядаў.

Паводле звестак шэрагу СМІ, Даніла Шабуноў — сын Сяргея Шайгу і былой сцюардэсы лётнага атрада МНС Алены Шабуновай. У 2019 годзе The Insider выпусціў расследаванне, у якім паведамлялася, што Шабунова зарабіла мільярды рублёў на кантрактах з МНС і Мінабароны. Таксама сцвярджалася, што ў яе ад Шайгу трое дзяцей. Усе яны хадзілі ў элітную школу «Прэзідэнт» на Рублёўцы, навучанне ў якой каштуе каля двух мільёнаў рублёў на год.

Інфармацыю пра тое, што ў міністра абароны Расіі ёсць пазашлюбныя дзеці, ні расійскія ўлады, ні сам Сяргей Шайгу не каментавалі. Афіцыйна кіраўнік абароннага ведамства жанаты з Ірынай Шайгу, і ў іх дзве дачкі: Юлія, дырэктар Цэнтра экстраннай псіхалагічнай дапамогі МНС, і Ксенія, якая кіруе Федэрацыяй трыятлона Расіі.

Некалькі гадоў таму Алена Шабунова выйшла замуж за грамадзяніна Літвы Адолфа Камінскаса і ўзяла яго прозвішча. У 2022 годзе літоўскія ўлады пазбавілі яе дазволу на жыхарства, так як яе знаходжанне ў краіне «можа пагражаць нацыянальнай бяспецы».

Чытайце таксама:

Меркаванай маці дзяцей Шайгу закрылі ўезд у Шэнгенскую зону на тры гады

У Літве выявілі, што дачка Шайгу мае літоўскае грамадзянства

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
14