Арына Сабаленка. Фота: Rob Prange / Keystone Press Agency

Арына Сабаленка. Фота: Rob Prange / Keystone Press Agency

На прэс-канферэнцыі ў Парыжы беларуска паведаміла журналістам, што нарэшце змагла атрымаць брытанскую візу для ўдзелу ў спаборніцтвах.

«Я еду на Уімблдан, і гэта выдатная навіна. Я ў нецярпенні, мне вельмі падабаецца там гуляць, падабаецца атмасфера», — сказала Сабаленка.

Тэнісістка таксама распавяла, што летась ёй вельмі не хапала Уімблдана, таму ёй не цярпіцца туды вярнуцца і «паказаць свой найлепшы тэніс».

У мінулым годзе беларускія і расійскія спартоўцы былі адхіленыя ад Уімблданскага турніру.

Учора Сабаленка прайграла ў паўфінале «Ралан Гарос», хоць вяла ў трэцім сэце 5:2.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4