Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Белчыгунка паведаміла, што з 6:00 па тэхнічных прычынах на ўчастку Мінск — Асіповічы назіраюцца адхіленні ад графіка руху пасажырскіх цягнікоў. Магчымы час затрымкі складае ад 30 хвілін да 1 гадзіны 20 хвілін.

Беларуская чыгунка зазначае, што прымае ўсе неабходныя меры па забеспячэнні дастаўкі пасажыраў да месца прызначэння і аднаўленні графіка руху цягнікоў, і просіць звяртацца па тэлефоне 105, а таксама ставіцца з разуменнем да сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0