Усе фота: gomelrw / Telegram

Усе фота: gomelrw / Telegram

Уручаць падзяку ў Гомель прыехалі з Мінска начальнік службы лакаматыўнай гаспадаркі Дзмітрый Гольнеў і начальнік службы арганізацыйна-прававой работы Андрэй Кашко.

«Лакаматыўная брыгада ўзнагароджаная за аператыўныя і слушныя дзеянні, якія дазволілі мінімізаваць наступствы нестандартнай сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у канале гомельскіх чыгуначнікаў.

1 мая ў Бранскай вобласці на перагоне Расуха — Унеча беларускі чыгуначны састаў з 60 вагонамі, гружаны нафтапрадуктамі і піламатэрыяламі, сышоў з рэек праз пашкоджанне палатна. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у выніку дыверсіі ніхто не пацярпеў. 

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1