Усе фота: ranak_me / Telegram

Усе фота: ranak_me / Telegram

Як піша тэлеграм-канал «Ранак», здарэнне адбылося на заводзе беленай цэлюлозы.

На тэрыторыі завода працуюць экстранныя службы. Як можна меркаваць па фота, з тэрыторыі выцякае нейкая вадкасць і, каб спыніць уцечку, яе засыпаюць апілкамі.

Як расказалі «Свабодзе» крыніцы, «выбух быў такі, нібыта бомба ўпала», яго было чуваць у суседняй з заводам вёсцы Якімава Слабада. Паводле іншай крыніцы, «узарваўся чан з талавым маслам», у выніку выбуху «ўсе вокны вылецелі на заводзе»

МНС пазней паведаміла, што ратавальнікі выехалі па паведамленні аб успышцы газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на тэрыторыі ААТ «Светлагорскі ЦКК» у Светлагорску Гомельскай вобласці.

Вядуцца работы па пошуку двух рабочых прадпрыемства, якія праводзілі рэгламентныя работы.

Але што гэта значыць, не паведамляецца. 

Старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Шабетнік даў каментар пра сітуацыю мясцоваму выданню.

Паводле яго, 2 чэрвеня завод беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК знаходзіўся на афіцыйным перапынку. Пры правядзенні прафілактычных і рамонтных работ у цэху выпаркі шкіпінару пры прамыванні цеплаабменніка адбыўся выбух.

На прадпрыемстве працуе камісія для высвятлення прычын таго, што адбылося.

«Пагрозы для жыцця і здароўя насельніцтва няма», — сказаў чыноўнік.

У 2020 годзе на ЦКК у выніку выбуху на чане ракітавага алею загінуў чалавек — 40-гадовы зваршчык Аляксандр Русіновіч.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
8
Абуральна
9