Боінг індыйскай авіякампаніі ляцеў з Дэлі ў Сан-Францыска, але адбылася паломка рухавіка і борт быў вымушаны сесці ў Магадане, ударыўшыся аб яму на пасадачнай паласе. Пасля магаданскага аэравакзала, пасажыры даведаліся, што «гасцініц няма», піша «Лентач».

У самалёце знаходзілася 232 пасажыры і 11 членаў экіпажа. Большасць з іх — грамадзяне ЗША і Індыі. Іх пасялілі ў мясцовых школах і ДК, далі ім матрацы. Цяжарным далі інтэрнат медкаледжа, а мясцовай гасцініцы хапіла толькі на дзяцей. Акрамя таго, на вуліцу замежнікам выходзіць нельга, з імі дзяжураць памежнікі. Цяпер яны чакаюць рэзервовага самалёта, прыбыццё якога дазволіла Расавіяцыя.

«Яны, калі прызямляліся, адчулі ўдар самалёта пры трапленні ў яму — першае ўражанне пра Магадан. Другое — яны праходзілі праз наш аэравакзал. І трэцяе — гасцініц няма. Рассялілі, адпрацавалі ў рэжыме надзвычайнай сітуацыі. Ніхто не чакаў, што аварыйна сядзе самалёт», — заявіў губернатар рэгіёна Сяргей Носаў.

Ён таксама падзяліўся планамі аб пабудове чатырохзоркавага гатэля і аэравакзальнага комплексу, а таксама паабяцаў адрамантаваць узлётна-пасадачную паласу.

Чытайце таксама:

Самалёт з Новай Зеландыі здзейсніў 16-гадзінны «палёт у нікуды»

У Калумбіі чацвёра дзяцей правялі пасля авіякатастрофы 16 дзён у джунглях і выжылі

Клас
3
Панылы сорам
29
Ха-ха
56
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2