Фота: Мінлясгас
Службовыя асобы лясной аховы ўважліва сочаць за становішчам і рыхтуюцца да розных варыянтаў развіцця падзей.
У Беларусі ўстанавілася засушлівае надвор'е. У маі ападкаў выпала 19 працэнтаў ад месячнай нормы!
Доўгі час у Беларусі не было дажджоў. Па-ранейшаму ў большасці раёнаў краіны або забаранілі, або абмежавалі наведванне лясоў.
Свабодна наведваць лясы можна толькі на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Чырвоным пазначаныя раёны, якія зусім нельга наведваць, жоўтым — дзе ёсць абмежаванні. Інтэрактыўная карта Мінлясгаса.





