Скрыншот трансляцыі. Крыніца: reform.by

Скрыншот трансляцыі. Крыніца: reform.by

На гэтае месца прэтэндавалі дзве краіны: Беларусь і Славенія. Пры гэтым Славенія вылучыла сваю кандыдатуру ў 2021 годзе, што абурыла беларускі бок.

Беларусь у 2007 годзе вылучыла сваю кандыдатуру на месца непастаяннага сябра Рады Бяспекі ААН на 2024-2025 гады ад Усходнееўрапейскай групы. На працягу пятнаццаці гадоў Рэспубліка Беларусь была адзіным кандыдатам ад групы.

9 снежня 2021 года сваю кандыдатуру на гэта ж месца ўнесла Славенія, хоць яшчэ ў 2017 годзе яна ўжо ўнесла ў групе сваю кандыдатуру на 2042-2043 гады.

Вылучэнне Славеніі ў якасці кандыдата ў непастаянныя сябры Рады Бяспекі ААН на 2024-2025 гады — палітызаванае рашэнне, як заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2