У працэсе рэканструкцыі паліклініку мадэрнізуюць: пераплануюць унутраную прастору, прыбудуюць аднапавярховы блок МРТ, фасад уцяпляць і зробяць камбінаваным — керамаграніт плюс лёгкая тынкавальная сістэма і вітражы, усталююць пандусы і пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Таксама тут абсталююць паркоўку на 28 месцаў, азеляняць тэрыторыю.
Рэндар з канала @minskstroybelarus
Абноўленая паліклініка зможа прымаць у змену каля 1200 пацыентаў — жыхароў Фрунзенскага раёна. Тут будзе працаваць 590 чалавек медперсаналу.
Чытайце таксама:
Рэканструкцыю часткі Ракаўскага прадмесця завершаць ужо сёлета
Вырасла колькасць тых, хто купляе жыллё ў крэдыт
У Драздах на продаж выставілі новы дом за тры мільёны даляраў. Што ў ім?





