Добраахвотнік, чыю маці сілавікі запісалі на відэа

Добраахвотнік, чыю маці сілавікі запісалі на відэа

Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта сама папрасіла запісаць зварот. Але з улікам таго, што яны часта прымушаюць людзей казаць на камеру тое, што ім трэба, гэта выклікае вялікія сумненні.

У відэа жанчына просіць сына Яраслава вярнуцца ў Беларусь ці ў Літву, дзе ён працаваў да таго, як запісаўся ў полк Каліноўскага. А таксама звяртаецца да яго знаёмых, каб дапамаглі сыну «адумацца».

«Не рызыкуй ні сваім жыццём, ні маім здароўем», — кажа жанчына.

Сілавікі аказваюць ціск на родных добраахвотнікаў. Так, Сяргея Франчука, стрыечнага брата прадстаўніка штаба палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука, асудзілі на 3 гады калоніі па некалькіх артыкулах. Нядаўна сілавікі прыходзілі да бацькі добраахвотніка з пазыўным «Зубр» — той заявіў ім, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць. На дзяржканалах распаўсюджвалі таксама відэа з мамай каліноўца з пазыўным «Оскар», дзе яна асуджае дзейнасць сына — той лічыць, што яе прымусілі агаварыць яго.

Чытайце таксама:

Стрыечнага брата прадстаўніка штаба палка Каліноўскага Сяргея Франчука будуць судзіць другі раз запар

ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі аднаго з беларускіх ваяроў ва Украіне. Мужчына заявіў візіцёрам, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць

Добраахвотнік-«каліновец» «Оскар»: Думаю, маму прымусілі мяне абгаварыць

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
24