«Незалежная і суверэнная Малдова, якая супрацьстаіць спробам унутранай дэстабілізацыі, мае патрэбу ў нашай падтрымцы! Таму я падпісаў пастанову аб перадачы малдаўскай паліцыі велізарнай партыі (2 самалёты «Геркулес» і 4 самалёты CASA) зброі, боепрыпасаў і абсталявання ад службаў, падпарадкаваных Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі», — заявіў кіраўнік МУС Мар'юш Камінскі.

Малдаўскай паліцыі перададуць шлемы, тактычныя камізэлькі і ахоўныя камплекты.

Польшча таксама ўвяла санкцыі супраць Ілана Шора, лідара прарасійскай партыі «Шор».

«Польшча на працягу доўгага часу актыўна ўдзельнічала ў дапамозе захаванню незалежнасці Малдовы», — гаворыцца ў заяве польскага МУС.

Чытайце таксама:

Пуціна арыштуюць, калі прыедзе ў Малдову — Санду

Рэкордная для Малдовы колькасць дэманстрантаў сабралася на сход у падтрымку еўраінтэграцыі

«Сімвал агрэсіі». У Малдове будуць штрафаваць за георгіеўскія стужкі

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2