Тамара Макарава справа. Фота: тэлеграм-канал Вярхоўнага суда
Адваката Міхаіла Макарава затрымалі ў верасні 2022-га, а асудзілі ў сакавіку 2023-га на год калоніі па 342 артыкуле («Актыўныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Макараў паходзіць з сям'і юрыстаў. Яго жонка адвакат, маці і брат — юрысты.
Маці Міхаіла, Тамара Макарава, — загадчыца кафедры экалагічнага і аграрнага права юрфака БДУ.
Сёння на юрфаку БДУ прадстаўнікі Вярхоўнага суда ўзнагароджвалі супрацоўнікаў факультэта. Прымеркавана гэта было да 100-годдзя Вярхоўнага суда.
Тамару Макараву таксама запрасілі. На фота, апублікаваным у тэлеграм-канале суда, яна сядзіць побач з дэканам юрфака Шыдлоўскім і красамоўна глядзіць на тых, хто на сцэне.
Але вось нюанс: на тых жа фота, апублікаваных на сайце Вярхоўнага суда, Макараву абрэзалі. На фота відаць толькі Шыдлоўскага.
Скрыншот з сайта Вярхоўнага суда
Вярхоўны суд Беларусі пасля 2020 года не аспрэчыў ніводнага незаконнага рашэння судоў па палітычных і каля-палітычных справах. У Вярхоўным судзе судзілі некаторых палітвязняў, каб не даць ім магчымасці падаць апеляцыю.
Чытайце таксама:
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»




