Фота: iihf.com

Фота: iihf.com

Немцы двойчы вялі ў ліку — 1:0 (Петэрка, Фішбух), 2:1. Канадцам удавалася закінуць у адказ (Блэйс, Краўз). У пачатку трэцяга перыяду канадцы выйшлі наперад, зноў закінуў Сэмі Блэйс — 3:2. Затым забіў Тафолі — 4:2, а фінальную кропку паставіў Лоўтан — 5:2.

Канадцы выйгралі залатыя медалі 28-ы раз.

Трэцяе месца выйграла ўпершыню ў гісторыі Латвія.

Зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не бяруць удзелу ў чэмпіянаце свету. Іх адхілілі з-за вайны ва Украіне. Бан распаўсюджваецца і на наступны год, калі нічога кардынальна не зменіцца.

Наступны чэмпіянат свету ў элітным дывізіёне пройдзе ў Чэхіі.

Чытайце таксама:

Гэта проста казка! Зборная Латвіі выйграла бронзу ЧС па хакеі

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1