Юрый Зянковіч на судзе. Фота: БелТА

Юрый Зянковіч на судзе. Фота: БелТА

Адміністрацыя калоніі прымушала Юрыя Зянковіча выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральні пасля асуджаных з нізкім сацыяльным статусам. Гэта адна з формаў ціску на вязняў з боку адміністрацыі. Такім чынам вязні могуць пагоршыць сваё становішча ў калоніі паводле няпісаных правілаў асуджаных.

Паводле сястры Зянковіча, той адмовіўся і быў за гэта пакараны, адсядзеў 8 дзён у ШІЗА і абвясціў 8-дзённую галадоўку.

Сястра расказала, што на мінулым тыдні адвакат не змог трапіць да Юрыя Зянковіча ў калонію ў Бабруйску.

Зянковіча асудзілі 2 верасня па «справе змоўшчыкаў» да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраванне ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Яго дадалі ў спіс «тэрарыстаў». 

Зянковіч цалкам прызнаў віну і, як высветлілася, заключыў пагадненне са следствам, абавязаўшыся дапамагчы «выкрыць» астатніх «змоўшчыкаў». Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук былі затрыманыя ў красавіку 2021 года.

Чытайце таксама:

Фядута ў апошнім слове на судзе: Абвінаваўца іранізуе, ці не высокія матывы сталі прычынай маіх дзеянняў. Але, гэта так!

«Мама прасіла тату сысці з палітыкі». Дачка Рыгора Кастусёва пра бацькаву няволю ды трывожныя навіны з-за кратаў

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2