Многія каментатары былі шакаваныя тым, што ў метро людзі спакойна едуць, на іх ніхто не нападае, не спрабуе абрабаваць, няма наркаманаў пад крэкам, неадэкватаў і бамжоў.

«Якая жэсць. Як яны жывуць без боек і штурхання на рэйкі?»

«Уявіце, што вы не хвалюецеся за сваё жыццё і здароўе ў цягніку метро. Амерыканцы ніколі не даведаюцца пра гэтае пачуццё».

Нехта пажартаваў, што левыя пабачаць відэа і «падумаюць, што тут трэба больш (расавай) разнастайнасці». І такія каментары сапраўды можна пабачыць.

Урэшце ўсё скацілася да непрыхаванага расізму супраць цемнаскурых, усхвалення белых і нават да апраўдання праз парадак дыктатуры ў Беларусі.

«2000 палітычных зняволеных мірна падвяргаюцца катаванням у турмах у 500 метрах ад месца, дзе гэта было знята», — саркастычна падмеціў беларускі каментатар.

Амерыканцаў падтрымалі некаторыя турэцкія карыстальнікі, якія выказалі іранічнае здзіўленне: «як гэта без хлопца-хіпі ці сірыйскага дзіцяці, якое збірае міласціну?»

Гэта зусім не выпадковыя рэакцыі, улічваючы, што Посабец — ультраправы амерыканскі палітычны актывіст і вядоўца, а сярод яго падпісчыкаў шмат кансерватараў, прыхільнікаў антымігранцкіх законаў, а таксама непрыхаваных маргіналаў і расістаў. 

Твіт з відэа быў апублікаваны 26 мая. Ён сабраў ужо 5,2 мільёна праглядаў.

Але карыстальнікі з Еўрапейскага саюза і Расіі збольшага не падзяляюць здзіўлення амерыканцаў, адзначыўшы, што ў іхніх гарадах метро выглядае прыкладна гэтак жа, толькі вагоны больш сучасныя. Іншыя паздзекаваліся з амерыканскай рэчаіснасці.

«POV: ты едзеш у метро любой краіны, акрамя ЗША, і ў ім знаходзіцца чалавек з ЗША».

«Амерыканскае грамадства настолькі аблажалася, што знаходзіцца ў шоку, пабачыўшы, як іншыя людзі прыстойна паводзяць сябе ў грамадскім месцы». 

Найбуйнейшая сістэма метрапалітэна ў Злучаных Штатах Амерыкі знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Нягледзячы на агульнае зніжэнне ўзроўню злачынстваў у краіне, нью-ёркская падземка застаецца небяспечным месцам. Акрамя частых грабяжоў, пабояў, не рэдкімі з'яўляюцца згвалтаванні і забойствы. А ў 1980-я гады брудныя і слабаасветленыя станцыі метро былі сапраўдным пеклам. Штодзённа там учынялася звыш 1,5 тысячы цяжкіх злачынстваў і 6—7 забойстваў. У метро было рызыкоўна ездзіць нават днём.

Значна выправіць сітуацыю дазволіла прывядзенне станцый у парадак: былі адмытыя ад графіці вагоны, са станцый выкінута 170 тысяч безбілетнікаў, на ўваходах на станцыі пастаўлены пераапранутыя паліцэйскія. П'яных, буйных і вандалаў арыштоўвалі. Тады гораду ўдалося вярнуць метро гараджанам, але цалкам выправіць праблемы дагэтуль не атрымалася. 

Чытайце таксама:

Расійскі блогер папрасіў па прыколе падагрэць яму халаднік у Мінску

Што звязвае Юлію Высоцкую з Беларуссю? Нашмат больш, чым вы думаеце

Блогер пражыў 15 месяцаў у мінскім гатэлі. Расказвае, ці гасцінічны нумар лепшы за здымную кватэру

Клас
36
Панылы сорам
92
Ха-ха
23
Ого
14
Сумна
14
Абуральна
25