Пастара Царквы хрысціян веры евангельскай Аляксандра Зарэцкага затрымалі ў мінулым месяцы. 21 красавіка суддзя Кручыніна ўжо арыштоўвала пастара на той жа тэрмін. Зарэцкага асудзілі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), за «лайкі» і каментарыі да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Падчас судовага разбіральніцтва суддзя Кручыніна ўстанавіла, як паведамляюць праваабаронцы, што на асабістай старонцы ў фэйсбуку Зарэцкі размясціў і захоўваў фатаграфію сябе з дзіцем на фоне бчб-сцяга.

Пры гэтым суддзя Кручыніна хоць і прызнала наяўнасць змякчальных акалічнасцей па справе (у Зарэцкага на ўтрыманні трое малалетніх дзяцей), тым не менш вынесла максімальнае па артыкуле пакаранне ў выглядзе арышту на 15 сутак і канфіскавала тэлефон пастара.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4