Танк «Абрамс». Фота: Saurabh Das / AP

Танк «Абрамс». Фота: Saurabh Das / AP

Каля 200 вайскоўцаў — прыкладна адзін бранятанкавы батальён — у пятніцу пачалі навучанне на палігонах у Графенвёры і Хоэнфельсе, піша «Еўрапейская праўда».

Навучанне ахоплівае асноўныя салдацкія задачы, як трапная стральба і медыцынскія навыкі, а таксама навучанне на ўзроўні ўзвода і роты і ў канчатковым выніку больш буйныя вучэнні з удзелам батальённых падраздзяленняў, якія супрацьстаяць адзін аднаму.

Са слоў палкоўніка Гарна, астатнія 200 украінскіх вайскоўцаў пачалі навучанне, як запраўляць і абслугоўваць танкі.

Прадстаўнікі Міністэрства абароны раней заяўлялі, што каля 31 танка будзе адпраўлена ў Нямеччыну для выкарыстання ў праграме падрыхтоўкі ўкраінскіх войскаў, якая, як чакаецца, працягнецца ад 10 да 12 тыдняў. Баяздольныя танкі могуць з'явіцца на палях бітваў ва Украіне да восені, заявілі чыноўнікі.

Пачатак навучання на танках пад кіраўніцтвам 7-га армейскага навучальнага камандавання адбыўся праз тыдзень пасля таго, як прэзідэнт Байдэн паведаміў саюзнікам ЗША, што ён дазволіць украінскім пілотам прайсці навучанне на амерыканскіх знішчальніках F-16.

Чытайце таксама:

Залужны: Прыйшоў час вяртаць сваё

Танкі Abrams Украіна атрымае ў пачатку восені

Вучэнні ўкраінскіх вайскоўцаў на танках Abrams пачнуцца на наступным тыдні — Пентагон

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1