Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак
Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў.
Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня 2022 года ў Гомелі. Па месцы жыхарства быў праведзены ператрус, у ходзе якога канфіскавалі носьбіты інфармацыі. Да суда журналіст быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомеля.
Меркіс асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вёў стрымы з мітынгаў так званых «дармаедаў». Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавалі і адпраўлялі на суткі. Агулам за сваю журналісцкую дзейнасць Меркісу прысудзілі 50 сутак арышту і больш за 200 базавых велічынь штрафаў.
Пасля прызнання шэрагу незалежных медыя экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай і гістарычнай дзейнасцю.
Судовы працэс праходзіць то ў закрытым, то ў адкрытым рэжыме з 11 мая.
Учора ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў (пракурора і адваката). Які тэрмін запытаў пракурор — невядома.
30 мая Яўген Меркіс выступіць з апошнім словам, пасля чаго будзе абвешчаны прысуд. Пасяджэнне адкрытае, пачатак у 14:00.
Чытайце таксама:





