Швейцарскі футбольны каментатар Саша Руфер. Фота: Peter Klaunzer, Keystone

Швейцарскі футбольны каментатар Саша Руфер. Фота: Peter Klaunzer, Keystone

Спартыўны вядучы SRF (Schweizer Radio und Fernsehen ці Швейцарская тэлерадыёкампанія) Саша Руфер падвергся крытыцы праз замоўчванне масавых рэпрэсій у Беларусі падчас свайго аналізу слабых бакоў беларускай футбольнай зборнай. Пра гэта напісала швейцарскае выданне Tages-Anzeiger.

Размова ідзе аб разборы недахопаў беларускіх футбалістаў, якія яшчэ ў канцы сакавіка разгромна прайгралі швейцарцам у адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы па футболе (гэтую сітуацыю раней ужо каментавалі і капітан зборнай Беларусі, і яе галоўны трэнер).

У сваім аналізе журналіст Саша Руфер апусціў факт масавых палітычных рэпрэсій у Беларусі, якія наўпрост адбіліся на якасці гульні беларускай зборнай, абмежаваўшыся толькі словамі аб «працэсе апрацоўкі беларускага футбола» і «проста кепскай гульні беларусаў».

«Руфер змаўчаў аб непасрэдным уплыве на беларускую зборную рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі і казаў толькі пра нейкія працэсы апрацоўкі беларускага футбола. Журналіст не стаў згадваць тое, што нелаяльных і па сумяшчальніцтве добрых гульцоў рэжым Лукашэнкі зусім прыбраў са зборнай і не толькі», — піша выданне Tages-Anzeiger.

У выніку Руфера абвінавацілі ў парушэнні журналісцкіх прынцыпаў данясення праўды і захавання справядлівасці, а швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco ўвогуле скіравала адкрытую скаргу на адрас Швейцарскай тэлерадыёкампаніі, дзе працуе Саша Руфер.

Аднак кампанія адхіліла скаргу Libereco, заявіўшы аб адсутнасці парушэння прынцыпаў справядлівасці і праўды, а таксама адзначыўшы, што «спорт па-за палітыкай».

«Наш асноўны бізнэс — гэта спорт, а не палітыка. Мы паведамляем гледачам аб дадатковых фактах толькі ў выпадку, калі для самой аўдыторыі гэта актуальна. Нягледзячы на ​​ўсю крытыку на адрас беларускіх і расійскіх спартоўцаў, гульні футбольных і іншых зборных — гэта ў першую чаргу пра найлепшыя выступы і эмоцыі, а не пра палітыку», — заявілі ў адказ на крытыку і скаргі ў Швейцарскай тэлерадыёкампаніі.

Пры гэтым, як адзначае выданне Tages-Anzeiger, тэлерадыёкампанія сама была сярод тых, хто пісаў пра рэпрэсіі ў беларускім грамадстве і спорце. А журналіст Саша Руфер умаўчаў аб сітуацыі ў Беларусі няпроста так: ён атрымаў вымову яшчэ падчас чэмпіянату свету па футболе ў Катары, калі, наадварот, адкрыта асвятляў праблемы з правамі чалавека ў гэтай краіне, што не спадабалася яго наймальнікам.

Чытайце таксама:

Гэтыя спартоўцы знайшлі сябе на дзяржТБ

Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра

FIFA прадставіла лагатып чэмпіянату свету па футболе 2026 года. І ён вельмі дзіўны

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
18

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?