Скрын відэа меркаванай атакі марскога дрона на расійскі карабель «Іван Хурс»
На кадрах бачна, што надводны дрон даплывае ўшчыльную да вайсковага карабля, які вонкава нагадвае «Іван Хурс».
Учора Мінабароны Расіі ў паведамленні аб атацы назвала яе «беспаспяховай», бо тры дроны былі знішчаныя. У якасці доказаў было апублікаванае відэа, але на ім бачны выбух толькі аднаго з іх.
Крыніцы «Украінскай праўды» ў вайсковых колах пацвердзілі праўдзівасць відэа, якое распаўсюджваецца ў сеціве, і заявілі, што расійскі разведвальны карабель «Іван Хурс» атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі марскіх дронаў.
«Не затануў, але пападанне было, ёсць значныя пашкоджанні корпуса і абсталявання. Цяпер расіяне яго спешна рамантуюць», — сказала крыніца.





