Зборная ЗША пакуль не прайграла ніводнага матча на чэмпіянаце. Фота iihf.com

Зборная ЗША пакуль не прайграла ніводнага матча на чэмпіянаце. Фота iihf.com

ЗША выйгралі ў Чэхіі з лікам 3:0, а Нямеччына досыць сенсацыйна перайграла Швейцарыю 3:1. У групавым турніры Нямеччына фінішавала на 4-е месцы, а Швейцарыя была ў сваёй групе першай. 

У 20:20 пачнуцца матчы Канада — Фінляндыя і Латвія — Швецыя.

Паўфіналы пройдуць у суботу, матч за 3-е месца і фінал — у нядзелю. Паўфіналы і фінал згуляюць у Тамперэ.

Нагадаем, што зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не ўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету, бо іх адхілілі праз вайну ва Украіне.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0