Інфармацыйную таблічку з нанесеным QR-кодам каля абеліска на месцы спаленай вёскі Боркі жыхар Чысці Аляксандр Раткевіч убачыў напярэдадні 9 Мая. Адразу ўзрадаваўся: грамадскі праект «Захаваем гісторыю» дайшоў і да Вілейкі. А азнаёміўся з яе зместам — і засмуціўся, піша выданне. 

Гісторыю знішчэння Борак ён уласна чуў ад сведкі падзеяў — жыхароў вёскі спалілі, а не расстралялі. 

— Гісторыю шматпакутнай вёскі Боркі ведаю з дзіцячых гадоў, паколькі нарадзіўся ў суседняй з ёй Сакалоўцы, — расказаў краязнаўца. — Школьнікам хадзіў сюды на экскурсіі, у сталым узросце браў удзел у рэстаўрацыі абеліска, усталяванага на месцы трагедыі. Пра трагедыю Борак мне не раз расказвала Фаіна Кучко, на той час маленькая дзяўчынка, якой проста цудам удалося выжыць у ахопленай полымем вёсцы. Лежачы пад грудай сухіх галінак у садзе, яна глядзела на хлеў, у якім дагаралі родныя і суседзі. Пасля вайны на яго месцы ўсталявалі мемарыял. Тады адкуль інфармацыя, што жыхароў расстралялі, а дамы падпалілі?

Знайшоў краязнаўца памылкі і ў мемарыяльным комплексе ў вёсцы Любча. Там памылкова пазначылі колькасць загінулых мясцовых жыхароў.

— У Борках загінулі 97 чалавек, у Любчы — 93, — распавядае Аляксандр. — У розных звестках колькасць людзей адрозніваецца. Але зусім не на шмат — на 3-4 чалавекі. Адкуль жа тады інфармацыя, што ў Любчы было забіта «каля 557 чалавек», 80 з якіх — дзеці?

— Звязаўся з супрацоўнікам Вілейскага краязнаўчага музея, адправіў ім фатаграфіі. Плануем працу над памылкамі, — кажа Аляксандр. 

Чытайце таксама:

Генпракуратура збіраецца займацца генацыдам яшчэ 5—7 гадоў

Вядучаму «Поля цудаў» расказалі ў Мінску пра генацыд

Генпракурор Швед патлумачыў, навошта яны хочуць судзіць памерлых нацыстаў

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0