Узломы прылад былі задакументаваныя з кастрычніка 2020-га па снежань 2022 года.

Як расказалі «Медузе» ў арганізацыі Access Now, якая займаецца абаронай лічбавых грамадзянскіх правоў па ўсім свеце, ускосныя звесткі сведчаць пра тое, што ўзломы могуць быць звязаныя з ваенным канфліктам паміж Арменіяй і Азербайджанам у Нагорным Карабаху.

Гэта першае задакументаванае сведчанне выкарыстання шпіёнскага праграмнага забеспячэння Pegasus у кантэксце міжнароднай вайны, як сцвярджаецца ў расследаванні.

Сем чалавек, якія пацярпелі ад уцечкі, раскрылі свае імёны. Сярод іх — журналісты армянскай службы «Радыё Свабода», былы прэс-сакратар МЗС Арменіі і былыя ўпаўнаважаныя па правах чалавека ў Арменіі і Нагорным Карабаху.

Пяцёра астатніх, чые прылады Apple таксама былі заражаныя Pegasus, вырашылі захаваць ананімнасць па асабістых і прафесійных прычынах.

Сярод іх — два журналісты, актывіст, прадстаўнік армянскай грамадзянскай супольнасці, а таксама прадстаўнік ААН, які не атрымаў згоды працадаўцы на тое, каб выступаць у публічным полі.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4