«На Бахмуцкім кірунку артылерыйскімі абстрэламі вораг спрабуе спыніць наша прасоўванне па флангах. Цяпер вораг падцягвае дадатковыя падраздзяленні на флангі для ўзмацнення. У прыгарадзе Бахмута вораг замяніў падраздзяленні «Вагнера» на вайсковыя рэгулярныя атрады. У самім жа горадзе Бахмут на цяперашні момант застаюцца «вагнераўцы», — расказала намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.
Маляр дадала, што ўкраінскія войскі кантралююць наваколлі горада ў паўднёва-заходняй частцы ў раёне «Самалёт».
Яна таксама падкрэсліла, што Усход застаецца эпіцэнтрам баявых дзеянняў: вораг спрабуе наступаць на Аўдзееўскім, Мар'інскім, Ліманскім, Купянскім і Бахмуцкім напрамках.
Чытайце таксама:
Прыгожын пачаў выводзіць «вагнераўцаў» з Бахмута
Контрнаступ ужо пачаўся. У Офісе Зяленскага зрабілі важную заяву





