Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Затрымалі Віктара Кавалеўскага, Вадзіма Уласава, Валерыя Леснікова і Юрыя Гайчанку.

Прафсаюз прадпрыемства грозна папярэджвае аб неабачлівасці ў сацыяльных сетках.

«Па-добраму, на жаль, некаторыя людзі не разумеюць, таму што, іначай растлумачыць факт парушэнняў завадчанам мы не можам. Не прайшло і тыдня, як мы прасілі вас праверыць вашы сацыяльныя сеткі. Кіраўнікі праводзілі гутаркі ва ўсіх структурных падраздзяленнях, з большасцю размаўлялі нават асабіста. І каб ужо напэўна кожны работнік пачуў і быў у курсе адказнасці, былі раздадзеныя ўлёткі з усёй інфармацыяй. І што вы думаеце? Усё адно засталіся тыя, каму няма справы ні да сябе, ні да завода, ні да сваёй сям'і — яны ўпарта хочуць камусьці штосьці даказаць», — адзначае прафсаюз і просіць яшчэ раз праверыць сацыяльныя сеткі, лайкі, каментары, фота.

У красавіку таксама стала вядома пра аблаву на заводах «Нафтан» і «Палімір», дзесяць працаўнікоў арыштавалі.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі мужа з жонкай і цесцем — вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах

У Мінску затрымалі двух братоў, удзельнікаў музычнага гурта

19-гадовага экс-палітвязня затрымалі па новай справе. Прычым затрымлівалі ў прысутнасці аднакурснікаў

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
21