Пачалося ўсё традыцыйна: 5 мая ў месенджары 58-гадовай жанчыне патэлефанаваў невядомы.

Мужчына прадставіўся супрацоўнікам Следчага камітэта і паведаміў, што ашуканцы спрабуюць аформіць крэдыт на яе імя, паведамляе СК.

Ён сказаў, што неабходна ў самыя кароткія тэрміны адмяніць заяўку, а наяўныя грашовыя сродкі на банкаўскіх картах застрахаваць.

Выконваючы загады махляроў, мінчанка перавяла на падкантрольныя ім рахункі ўсе свае грошы, а таксама сродкі кампаніі, дырэктарам якой яна была.

Усяго зламыснікам удалося завалодаць больш за 1 250 000 рублёў.

Чытайце таксама:

Беларус паеў хатніх марынаваных агуркоў з памідорамі і ледзь не памёр

На пажары ў Пінскім раёне загінула маці з двума малымі дзеткамі

Не разгубіўся і стаў даганяць. У Мінску чалавек дапамог затрымаць злачынцу

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1