З 23 лістапада тэлеканал «Першы музыкальны» абнаўляе эфір. У ім з’явяцца моладзевыя серыялы ад расійскага канала СТС.

Закупленыя правы на паказ шматсерыйных фільмаў «Ранеткі», «Татавыя дочкі», «Кадэцтва», «6 кадраў».

1 сакавіка 2002 «Першы музычны» з’явіўся ў тэлевізарах мінчан на частотах канала ТВ‑6, а праз два гады стаў спадарожнікавым. Зараз яго можна глядзець у 80 краінах свету.

СТС — расійскі забаўляльны канал, на якім працуюць шмат беларусаў. Напрыклад, генеральным прадусарам з’яўляецца былы гулец каманду БДУ ў КВЗ Вячаслаў Муругаў. Нядаўна на канал перабраўся і Ягор Хрусталёў.

Расійскія навінкі цалкам выціснуць перадачы беларускай вытворчасці.

«Першым серыяльным канал стаў няпроста так. Серыялы даюць бясплатна, а трымаць прадакшн і праграмы — гэта грошы, — расказвае салістка гурта «Клёндайк» Каця Пытлева. — Распушчаныя ўсе праграмы, ніводнага ўласнага прадукта ў эфіра канал не будзе».

Шмат гадоў яна вяла перадачу на «Першым музычным» навіны музычнай індустрыі «120/80». Раней — па чарзе з Люсяй Лушчык, якая перабралася на АНТ. На канале быў і беларускамоўны хіт‑парад «Пяцёрка лепшых» з Віталем Маліноўскім.

Ад старога вяшчання застанецца інтэрактыўная замова кліпаў, праўда, яна перамясціцца на ноч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?