Спілены дуб у Вільні. Фота: Marius Morkevičius / ELTA 

Спілены дуб у Вільні. Фота: Marius Morkevičius / ELTA 

Паводле мэра Вільні Валдаса Бенкунскаса, кошт аднаўлення зялёных насаджэнняў абыдзецца менавіта ў такую ​​суму па падліках муніцыпалітэта.

«Сцвярджаць, быццам дэталёвы план дае ім права на спілоўванне дрэва — поўны абсурд, бо, па-першае, па законе не дэталёвы план дае такое права, патрэбны асобны дазвол. Ім такі дазвол не выдаваўся, не было ніякіх надзей на тое, што яго выдалі б, гэта маніпуляцыі і спробы выкруціцца з сітуацыі», — сказаў мэр. Ён заўважыў, што муніцыпалітэт стаіць на сваім — было здзейснена злачынства.

Стагадовы дуб у цэнтры літоўскай сталіцы быў спілаваны 20 мая. Гэта выклікала абурэнне гараджан, якія нават сталі запальваць свечкі на месцы здарэння.

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
1