Дзмітрый Пяскоў. Фота: The Insider

Дзмітрый Пяскоў. Фота: The Insider

Такім чынам ён пракаментаваў словы экс-намесніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы генерала Вальдэмара Скшыпчака пра тое, што Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі».

«Натуральна, Расійская Федэрацыя мае абавязацельствы па гарантаванні бяспекі Беларусі, што мы і будзем рабіць перад абліччам такой відавочнай пагрозы», — цытуе словы Пяскова «Спутнік».

Пры гэтым прэс-сакратар расійскага лідара адзначыў, што Масква расцэньвае Польшчу як варожую дзяржаву, кіраўніцтва якой «літаральна заходзіцца ў істэрыках русафобіі».

«І мы бачым, што гэта вось варожая нам дзяржава фактычна адкрыта кажа пра свой намер умешвацца непасрэдна, у тым ліку сілавымі метадамі, ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы. А гэта суседняя дзяржава з'яўляецца нашым партнёрам, саюзнікам і братняй нам дзяржавай», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Сёння былы намеснік міністра абароны генерал Вальдэмар Скшыпчак у эфіры тэлеканала Polsat заявіў, што Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі».

«Давайце рыхтавацца да паўстання ў Беларусі, бо яно адбудзецца», — заявіў генерал Вальдэмар Скшыпчак.

Чытайце таксама:

Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі» — экс-намеснік міністра абароны

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
18
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
8