Нідэрланды маюць намер скасаваць дарожны падатак і падатак на транспартны сродак і замяніць іх зборам, які будзе вылічвацца зыходзячы з прабегу машыны.

На думку аўтараў праекта закона, дзякуючы гэтаму прабег скароціцца на 15%, а колькасць выкідаў у атмасферу — на 10%. Сувымерна скароціцца і спажыванне паліва.

А што наконт кішэняў аўтааматараў?

Згодна з разлікамі ўраду, выплаты 59% аўтамабілістаў зменшацца, а 41% — узрастуць. Безумоўна выйграюць людзі, якія на аўтамабілях не ездзяць.

У разліку ўраду, увядзенне такой сістэмы змусіць людзей лепей прадумваць маршрут паездкі, пралічваць: выгадней выправіцца на машыне ці грамадскіх транспартам. Збор будзе вылічвацца кампутарным спосабам, у залежнасці ад часу паездкі і загружанасці трасы.

Тэхнічна дзеянне такой сістэмы мае забяспечвацца датчыкамі, спадарожнікавымі датчыкамі, пастаўленымі на аўтамабілі.

Калі такую сістэму ўвесці ва ўсім свеце, спажыванне паліва скароціцца настолькі істотна, што можа ўтварыцца лішак здабыванай нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?