Піліп Шаўроў. Фота: «Белсат»
Яму інкрымінуецца пагроза забойствам, піша «Еўрарадыё».
Таксама Шаўрову забаронена набліжацца да Беларускага хаба ў Варшаве і да асобы, якую ён пагражаў зарэзаць. Менавіта побач з хабам Шаўрова затрымалі 21 мая, калі там праходзіў мітынг салідарнасці з палітвязнямі.
У варшаўскай паліцыі пацвердзілі факт затрымання, але абверглі, што ў Шаўрова пры сабе быў нож.
Піліп Шаўроў стаў вядомым у студзені 2020 года, калі пафарбаваў у чырвоны колер далоні помніка Пушкіну ў Мінску. Яго затрымалі, ён на камеру нагаварыў паскудстваў аб праціўніках Лукашэнкі, пасля чаго яго адпусцілі.
Неўзабаве Шаўроў апынуўся за мяжой. Там ён крытыкуе прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай у сацсетках і правакуе ўдзельнікаў акцый, якія іх ладзяць. Ëн таксама крытыкуе полк Каліноўскага і беларускія незалежныя СМІ.
Чытайце таксама:
У Варшаве на публічным мерапрыемстве пабіліся беларускія эмігранты. Праз што быў канфлікт? ВІДЭА





