12 лістапада ў цэнтры Віцебску шалёны сабака пакусаў 25 чалавек. Гэта здарылася ў раёне праспекта Фрунзэ і Прывакзальнай плошчы. Прынамсі, столькі асобаў звярнулася па медычную дапамогу.

Невялічкі чорны сабака кідаўся на ўсіх сустрэчных-папярэчных. Пры гэтым ён не брахаў — прыкмета хваробы.

На выходных спецбрыгада адлавіла сабаку, падобнага на таго, што кусаў людзей.

У горадзе ўзнікла сур’ёзная эпідэміялагічная пагроза, бо невядома, колькі жывёлаў пакусаў на сваёй дарозе ашалелы цюцька. Як гэта часта здараецца ў надзвычайных сітуацыях, найбольшае здзіўленне выклікаюць дзеянні гарадскіх ўладаў, а, дакладней, іх бяздзеянне. З папярэджаннем пра шалёнага сабаку альбо зваротамі да імаверных пацярпелых дагэтуль не выступіў аніводны прадстаўнік адміністрацыйнага альбо медыцынскага кіраўніцтва горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?