Ігар Сергеенка крайні справа. Скрыншот з відэа

Ігар Сергеенка крайні справа. Скрыншот з відэа

У пачатку 2021 года Інстытут сацыялогіі НАН правёў сацыялагічнае апытанне па стане гістарычнай памяці беларусаў. Выявілася, што яна абапіраецца ў сучаснага беларуса на два стаўпы — часы Вялікага Княства Літоўскага і шлях БССР да незалежнай Беларусі. У людзей назіралі станоўчае стаўленне да часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, а таксама да бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня». А вось да эпізодаў накшталт 17 верасня 1939 года, як высветлілася, стаўленне абыякавае.

І вырашыў рэжым, што час пераламаць трэнд.

2022-ы абвясцілі Годам гістарычнай памяці і стварылі пад гэтую справу камісію, якую і ўзначаліў генерал Сергеенка. Набралі туды розных людзей накшталт Марзалюка, не забыўшыся і на Гігіна. І каб было зусім добра, паклікалі гісторыка ад Службы замежнай разведкі Расіі Аляксандра Дзюкава. Ён даўно жыве на нашай паляне, завязаў кантакты з архівамі.

Па шаблонах гэтага Дзюкава і будуецца праца гістарычнай палітыкі беларускага рэжыму. Дзюкаў — спецыяліст па войнах памяці. І заходзіць ён праз генацыд. Вы ж вось супраць генацыду? І Дзюкаў супраць. І таму ён вам раскажа, як у балтыйскіх краінах ці Польшчы падчас вайны праводзілі генацыд. Спачатку вы пагодзіцеся, а потым раз — і вы супраць балтаў і палякаў і адначасова за Расію. А вось Гітлер і нацыянал-сацыялізм тут аказваюцца ў баку. Такая маніпуляцыя з праўдай.

Праз год працы сваёй камісіі Сергеенка загаварыў аб стварэнні метадычкі па гісторыі.

Не трэба мець ілюзій: гаворка ідзе пра цэнзуру. «Навуковая» аснова пад гэтую метадычку закладзеная ў манаграфіі БІСІ накладам 99 асобнікаў, якую перадалі прыстойныя людзі.

Груба кажучы, там прапануюць падзяліць гісторыю Беларусі на дэструктыўную і канструктыўную для «нацыянальнага адзінства».

Да «дэструктыўных» падзей адносяць:

  • 25 сакавіка 1918
    1863
    1830
    1569.

Да «канструктыўных»:

  • 1994
    1945
    17 верасня 1939
    1919 — утварэнне БССР.

Калісьці быў жарт, што ў лукашыстаў гісторыя пачынаецца ў 1918 годзе, а выявілася, што гэта зусім не жарт.

І заява Сергеенкі пра Каліноўскага — гэта крок да распаўсюджвання разбурэння магіл салдат польскага антыфашысцкага супраціву часоў Другой сусветнай вайны таксама на магілы паўстанцаў 1863—64 гг. Нездарма Дзюкаў усё посціць пра гэта паўстанне.

У канчатковым выніку лукашэнкаўцы хочуць, кажучы іх птушынай мовай, «перафарматаваць гістарычны код», «перапрашыць нацыянальную свядомасць». І ў гэтым яны паслядоўныя: спачатку ў краіне зачысцілі беларускае поле, цяпер яго хочуць напоўніць сваімі савецкімі сюжэтамі.

Гэтая спроба наноў адмяніць беларускую гісторыю — выклік для незалежных гісторыкаў. Трэба закасаць рукавы і пісаць больш.

Чытайце таксама:

Ігар Сергеенка не лічыць Касцюшку і Каліноўскага нацыянальнымі героямі Беларусі

Лукашысты распрацоўваюць адзіную метадычку па гістарычнай памяці

Клас
15
Панылы сорам
32
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
122

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?