У апеляцыі звяртаецца ўвага, што прадстаўнікі клуба не мелі магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі справы і заявіць пісьмовую пазіцыю па справе, каб прадставіць доказы і тлумачэнні.

Клуб таксама лічыць, што яго віна ва ўчыненні названых парушэнняў не пацверджана адпаведнымі доказамі.

У апеляцыі адзначаецца, што «пры прызначэнні пакаранняў […] ККД кіраваўся нормамі дысцыплінарнага кодэкса з улікам змен, прынятых выканкамам АБФФ 6 сакавіка 2023 года […], што супярэчыць арт. 103 дысцыплінарнага кодэкса, бо названыя ў рашэнні матчы былі праведзены ў 2022 годзе».

Яшчэ адзін довад клуба — тое, што «дысцыплінарны кодэкс не прадугледжвае магчымасці пазбаўлення большай колькасці ачкоў, чым было атрымана клубам на дату прыняцця рашэння, і адначасовага пазбаўлення турнірных ачкоў у бягучым і ў будучым спаборніцтвах».

«На думку клуба, пакаранне ў выглядзе дыскваліфікацыі на 12 месяцаў гульца [Мікіты Корзуна], які якога-небудзь удзелу ні ў дамоўных матчах, ні ў неправамерным фінансавым стымуляванні, згодна з інфармацыяй, выкладзенай у рашэнні ККД, не браў, не адпавядае […] прынцыпам разумнасці і справядлівасці», — таксама гаворыцца ў апеляцыі.

Чытайце таксама:

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

Чаму апошні кейс з дагаварнякамі ў беларускім футболе — лютая ганьба

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0