Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Аварыя здарылася 22 мая каля 8:00. 

Паводле афіцыйнай версіі, супрацоўнікі ДАІ Івацэвіцкага РАУС дзяжурылі на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі. На 147-м кіламетры дарогі ў службовы аўтамабіль праваахоўнікаў урэзалася спадарожная Audi, за рулём якой быў 31-гадовы жыхар горада Івацэвічы. 

Ад удару абедзве машыны з'ехалі ў кювет.

Кіроўцу Audi даставілі ў бальніцу для медыцынскага абследавання. Супрацоўнікі ДАІ не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0