Алесь Бяляцкі ў судзе. Фота: БелТА

Алесь Бяляцкі ў судзе. Фота: БелТА

Пад лістом падпісаліся 103 нобелеўскія лаўрэаты па літаратуры, эканоміцы, фізіцы, хіміі, фізіялогіі і медыцыне, а таксама ўладальнікі Нобелеўскай прэміі міру. 

Сярод падпісантаў і Святлана Алексіевіч.

«Бяляцкі — гэта сімвал надзеі і натхнення для праваабаронцаў ва ўсім свеце, а сам свет заслугоўвае пачуць голас Бяляцкага. Ён знайшоў у сабе смеласць выступіць супраць Аляксандра Лукашэнкі, супраць яго жорсткіх, нястомных і сістэматычных рэпрэсій у дачыненні да беларускага народа», — гаворыцца ў адкрытым лісце нобелеўскіх лаўрэатаў.

У лісце таксама гучыць заклік да неадкладнага вызвалення Марфы Рабковай, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Леаніда Судаленкі, Андрэя Чапюка і іншых cяброў «Вясны».

«Мы падтрымліваем мноства пісьменнікаў, журналістаў, работнікаў культуры, праваабаронцаў і ўсіх тых грамадзян Беларусі, якія адбываюць турэмныя тэрміны за мірнае выказванне сваіх поглядаў і дэманстрацыю праўды. Мы падтрымліваем адважны народ Беларусі, які працягвае змагацца за свае правы», — пішуць нобелеўскія лаўрэаты.

У канцы адкрытага ліста лаўрэаты прывялі цытату самога Бяляцкага: «Пасля зімы заўсёды прыходзіць вясна».

Чытайце таксама:

У апошнім слове Алесь Бяляцкі заклікаў да дыялогу дзеля нацыянальнага прымірэння

Па ўсім свеце праходзяць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ФОТЫ

У Беларусі — як мінімум 1500 палітвязняў

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?