Літоўска-беларуская мяжа. Фота: Wikimedia Commons

Літоўска-беларуская мяжа. Фота: Wikimedia Commons

«У сувязі з тым, што зменена прававое рэгуляванне ўезду ў памежную зону, дазволы на знаходжанне ў ёй з боку Расіі і Беларусі скасоўваюцца», — гаворыцца ў паведамленні літоўскіх памежнікаў.

Паведамляецца, што памежная зона, пра якую ідзе гаворка — гэта тэрыторыя ўглыб краіны на пяць кіламетраў ад лініі дзяржаўнай мяжы.

У пачатку мая літоўскае МУС заявіла, што ў Літве будуць адмяняць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы Літвы з Беларуссю і Расіяй. Яно было ўведзена восенню 2021 года падчас піку мігранцкага крызісу, а пасля таго некалькі разоў працягвалася, апошні раз — 14 сакавіка 2023 года.

Чытайце таксама:

Беларускія памежнікі зноў парушылі літоўскую мяжу

Літва папрасіла ў Еўрасаюза дадатковыя сродкі для ўмацавання мяжы з Беларуссю

«Хіба адбылося нешта пазітыўнае?» Прэзідэнт Літвы супраць змякчэння санкцый адносна рэжыму Лукашэнкі

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0