Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Instagram плануе выпусціць тэкставы дадатак, які будзе канкураваць з Twitter. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Цяпер кампанія тэстуе ідэю новага праекта са знакамітасцямі і ўплывовымі асобамі. Сам дадатак можа ўбачыць свет ужо ў чэрвені гэтага года.

Адзначаецца, што ён будзе асобна ад Instagram, але дазволіць людзям аб'ядноўваць акаўнты. Таксама праект можа быць сумяшчальны з іншымі праграмамі — канкурэнтамі Twitter, уключаючы Mastodon.

Па словах выкладчыка сацыяльнага маркетынгу і ўплывовага маркетынгу ў Каліфарнійскім універсітэце Ліі Хаберман, Meta, якая валодае Instagram, можа апярэдзіць задуму Маска ператварыць Twitter у «дадатак для ўсяго» з мноствам функцый, акрамя інфармацыйных пастоў. Для гэтага Meta павінна проста кансалідаваць увесь досвед, які яны назапашваюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0