Мікалай Патрушаў
«ЗША Украіне таксама «дапамаглі» — націснулі на сваіх сатэлітаў і паставілі боепрыпасы са збедненым уранам. Іх знішчэнне прывяло да таго, што радыеактыўнае воблака накіравалася ў бок Заходняй Еўропы. І ў Польшчы ўжо зафіксаваны рост радыяцыі», — публічна бедаваў высокапастаўлены расійскі сілавік.
Між тым польскі бок нічога такога на сваёй тэрыторыі не заўважыў. Радыяцыйная сітуацыя ў Польшчы застаецца, паводле польскіх спецыялістаў, у норме.
«На тэрыторыі Польшчы няма пагрозы здароўю і жыццю людзей, а таксама навакольнаму асяроддзю. Польскае атамнае агенцтва не зафіксавала ніякіх трывожных паказчыкаў вымяральнай апаратуры», — гаворыцца ў паведамленні гэтага агенцтва.
Таксама польскія адмыслоўцы заклікаюць сцерагчыся дэзынфармацыі пра нібыта рост радыяцыі.
Інфармацыю пра «радыяцыю з Украіны» спрабавалі распаўсюдзіць і ў Славакіі, але мясцовыя ўлады таксама запэўнілі, што
«радыяцыйная сітуацыя на тэрыторыі рэспублікі стандартная, ніякіх адхіленняў ад даных, што вымяраюцца штодня, не зафіксавана».
Чытайце таксама:
Брытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам
«Навошта?» Прапагандысты прызналіся, што стаміліся апраўдваць размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі





